Опубликовано незарегистрированным пользователем: Каваленка
“…А шкада, столькі часу змарнавана агентурай Крамля ў незалежных дзяржавах! Яшчэ на пачатку 1990-х гадоў група спэцыялістаў пад эгідай Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і кіраўніцтвам Зянона Пазьняка выйшла на кантакты і супрацоўніцтва з прыбалтыйскімі і ўкраінскімі спэцыялістамі. Разам яны распрацавалі фронтаўскую ідэю Балта-Чарнаморскага нафтава-газавага калектара, які павінен быў назаўсёды пазбавіць незалежныя постсавецкія дзяржавы і ўсю Эўропу ад маскоўскага кантролю і залежнасьці ад сібірскіх паставак энэрганосьбітаў. Рэакцыя Масквы на гэтую дзейнасьць была шалёная, гэбэ не спынілася нават перад выкраданьнем людзей і палітычнымі забойствамі, абы толькі выратаваць газпромаўскую мафію. І вось цяпер, праз амаль два дзесяцігоддзі Украіна шукае выйсьця ў тым жа самым накірунку. Нават антыбеларускі рэжым сёлета публічна згадваў пра Балта-Чарнаморскі калектар (праўда, прыпісаўшы ідэю сабе), аднак нічога не зрабіў для вызваленьня Беларусі ад эканамічнай васальнай залежнасьці. Але ўсё большай колькасьці людзей становіцца зразумелым тупіковая сутнасьць маскоўскіх праектаў. Яны разумеюць, што будучыня належыць эканамічным праектам без удзелу непрадказальнай, крымінальнай і хаатычнай Імпэрыі.”
Чытай больш падрабязна тут: http://www.bielarus.net/archives/2010/11/12/2154