«Народныя навіны Віцебска» сумесна з першым віцебскім 3D-кінатэатрам «3Dевятое царство» распачынаюць гульню-акцыю «Суседзі».
Кожны панядзелак на «Народных навінах Віцебска» будзе публікавацца адмысловае фота з паўсядзённага жыцця Віцебска ці якой-небудзь імпрэзы. Калі чалавек, пазначаны на гэтым фота рамкай, пазнае сябе і паведаміць у рэдакцыю, то атрымае прыз — білет у 3D-кінатэатр «3Dевятое царство».
Каб атрымаць прыз трэба выканаць наступныя простыя ўмовы:
1. Зарэгістравацца на форуме.
2. Цягам тыдня пасля публікацыі фота напісаць у гэтай тэме пра тое, што герой фота знайшоўся і указаць калі і дзе вы былі сфатаграфаваныя.
3. Прыйсці на сустрэчу з прадстаўніком рэдакцыі ў той жа вопратцы, што і на фота.
Усе далейшыя інструкцыі вы атрымайце на той e-mail, які ўкажаце пры рэгістрацыі.
Гэта тэма прызначаная выключна для паведамленняў герояў фота, абмяркоўваць акцыю можна ў іншай тэме.



