Аддзел культуры гарвыканкама склаў план навагодніх і калядных мерапрыемстваў у Віцебску. Напрацягу амаль месяца, ажно да святкавання Старога Новага года, у горадзе на розных культурных пляцоўках павінна прайсці 51 забаўляльнае мерапрыемства. Тут і парад Дзядоў Марозаў, і феерверк у навагоднюю ноч, і тэатралізаваныя шоў, і канцэрты, і ранішнікі для дзяцей, і выставы, і дыскатэкі, і спартовыя святы, і г.д.
Дзе адпачыць на навагоднія святы ў Віцебску
