Сёння ўсе ў Віцебску, каму дарагі Уладзімір Караткевіч, пойдуць з кветкамі да ягонага помніка. Непераўзыдзены майстар беларускай гістарычнай прозы мог бы святкаваць сёння сваё 81-годдзе… І зноў многа каму будзе балюча за пісьменніка, за гэту ганебную “дзірку на ягонай памяці”. З левага боку помнік у гонар Караткевіча ўжо некалькі гадоў псуе вялікая адтуліна. Яе спрабавалі “завуаліраваць” бляхай, але і тая адвальваецца.
