Сяргей Каваленка 24 лістапада прыйшоў у міліцыю, каб адзначыцца й яму прапанавалі падпісаць дакумент, згодна з якім Сяргей не павінен выходзіць з кватэры пасля 19.30. Ён адмовіўся. А ў 20.30 да яго на кватэру прыехалі міліцыянты і забралі Каваленку з сабой. Яго абвінавацілі ў хуліганстве - ён нібыта лаяўся на інспектара, калі быў у міліцыі.
Ноч Сяргей правёў у ІЧУ. На суд яго не прывезлі.