15 лістапада біскуп Уладзіслаў Блін наведаў парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім. Гэта адбылося падчас правядзення дня духоўных сустрэч. Сабралася духавенства і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі. Святары і сёстры сустрэліся са сваім біскупам, каб маліцца за Віцебскую дыяцэзію і аб умацаванне ўласнага паклікання. Слова Божае падчас св. Імшы прамовіў а. Марэк Пасют OFMCap з Докшыц, а канферэнцыю для прысутных правёў а. Раман Шульц OP. Айцец Раман падчас выступу разважаў пра чыстасць і вернасць пакліканню.
