Опубликовано незарегистрированным пользователем: Ricochet
Litvin пісаў:
Ну может Великому князю ставить и передумают
Мусіць яны вырашылі прама звярнуцца да якога-небудзь добрага скульптара, які ўжо праявіў сябе ў тэме? Без усякіх конкурсаў. І напэўна добра зрабілі, таму што гэтыя конкурсы (гл. вышэй) ці заўседы вызначаюць самага лепшага?
Альгерд, безумоўна, найболей варты помніка ў Віцебску, але і Вольга, не ведаю чаму, мяне не надта палохае.
А яшчэ павінны быць помнікі Льву Сапеге, Кунцэвічу, Быкаву, ды іншым, якіх цяперашнія ўлады нават не ўспамінаюць. Але няхай будуць і Вольга з Неўскім. Галоўнае, каб былі выбраны пэўныя: маштаб, інтанацыя, густ, з якімі можна ўявіць у Віцебску помнікі ці антычнаму богу, ці дзеячу іншай дзяржавы, які нам не вораг, ці нават неадушаўленай рэчы. Такі падыход быў і есць на Захадзе, дзе шмат усялякіх помнікаў, асабліва ў выглядзе паркавай скульптуры.
Я лічу, што пра любы помнік трэба сказать так: “Па-першае, гэта прыгожа. Далей павінны ісці іншыя, не такія пераканаўчыя аргументы. Але, па-першае, па-другое і па-трэцяе, гэта прыгожа”.
Вось для чаго (у тым ліку) патрэбны помнікі, якія мне спадабаліся б, але не для ўскладання вянкоў тымі, хто адны міфы замяніў іншымі.