Опубликовано незарегистрированным пользователем: Litvin
“Такім чынам, манеты засведчылі, што Полацк на некалькі дзесяткаў гадоў старэйшы, чым прынята лічыць згодна з першым летапісным узгадваннем”, – адзначыў у інтэрв’ю БелТА кіраўнік археалагічнай экспедыцыі, кандыдат гістарычных навук навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Марат Клімаў.
I па гэтых знаходках можна рабiць такi высноў? Хто яму кандыдата гiстарычных навук даў? Яны што знайшлi полацкiя манеты зробленыя ў Полацку? Або гэтыя арабскiя манеты, чаканкi 800 года (тым больш прыкладна 800) адразу пасьля чаканкi прывезьлi ў Полацак? А зьявiцца у Беларусi гэтыя манеты ў iншы, больш позьнi час (значна пазьнейшы) не маглi атрымлiваецца паводле Клiмава. Арабы чаканiлi iх менавiта дзеля паездкi метавiта ў Полацак. Як можна надзьмуўшы й з сур’ёзным упэўненным выглядам рабiць такiя заявы, паводле такiх знаходак - або ён лiчыць, што зрабiў вынаходнiцтва й годны калi не ордэна, так медаля й права быць у спiсе вялiкiх гiсторыкаў - новы Аверка