За 10 месяцаў 2009 года падатковыя органы Віцебскай вобласці правялі толькі 7,5 тысяч праверак дзеючых суб’ектаў гаспадарання і фізічных асобаў (сярод іх — 3,9 тысячы рэйдавых), што амаль на 4 тысячы меней, чым за адпаведны перыяд 2008 года. Аднак, пры зніжэнні колькасці праверак больш чым на 50%, працэнт выяўленых парушэнняў павялічыўся на 19% і склаў 90%.