ЦэЯ пісаў:
Таму і звышмэта працы беларускіх ідэолагаў - нармальнымі агульначалавечымі маральнымі прынцыпамі аб’ядноўваць людзей - гэта не нонсэнс для гісторыі чалавецтва
О, як - ажно звышмэта. То бок праца ідыёлагаў ёсць роўная мастацкай творчасці?
Юліч, я думаю Вы згодзіцеся, што ідэалогія краіны павінны фармаваць найбольшыя маральныя аўтарытэты гэтай краіны? Пісьменнікі, філосафы, палітыкі?
Цяпер паглядзім, што ў нас. З палітыкаў застаўся адзін. Аднак маральным аўтарытэтам не з’яўляецца, нават для сваіх прыхільнікаў. Чалавек грубы, нястрыманы, дрэнна адукаваны, пра сямейнае жыццё… гм… лепей увогуле памаўчым. З ідэалагічных пастулатаў можна ўзгадаць хіба хрустальны сасуд і астравок стабільнасці. Абодва пахаваныя крызісам і тэрактам 2011 года…
Творачая інтэлегенцыя. Маральныя аўтарытэты з пісьменнікаў узроўню Быкава ці Барадуліна занялі да Палітыка пазіцыю антаганістычную. Па сутнасці ў астатніх творчых саюзах таксама або глухое неўспрыманне Палітыка, або непрыкрытая да яго варожасць. Спроба стварыць свой саюз пісьменнікаў скончылася вядома чым — зборышча графаманаў абдзеленых талентам…
Сучасны беларускі кінематограф нічога не стварыў каб умацаваць цяперашнюю ідэалогію. Спробы апеляваць да гісторыі Другой сусьветна вайны скончыліся вельмі слабымі фільмамі “В августе 44-го” і “Днепровскій рубеж”. Пра штосці ўзроўню “Белых росаў” няма чаго й казаць.
Такім чынам дзяржаўны апарат аказаўся без плавільшчыкаў нацыі. Таму й быў вымушаны кінуць на ідэалагічны фронт чыноўнікаў. Звычайных чынуш, ні для каго не з’яўляючыхся маральным аўтарытэтам, нічым сябе ў жыцці не паказаўшых. А часта і так, што не справіўшыхся з працай у рэальным сектары — “слабых хозяйствінніков” так бы мовіць. Што яны здольныя стварыць — мы бачым.
Узяць, хаця б святочныя шэсці. На Дзень незалежнасці ці Дзень горада — неістотна. Вельмі добрая практыка, і добрае мерапрыемства кансалідуючае жыхароў горда — сумеснае святочнае шэсце. Што атрымліваецца ў нас? Туды заганяюць сілком, некалькі дзён муштруюць, прымушаюць вырабляць абсалютна дзікія штукі. У дзень шэсця ўсіх за некалькі гадзін да пачатку шыхтуюць у калонну, усіх жадаючых туды не пускаюць, не пускаюць нават на плошчу паглядзець на шэсце. І вось потым гэтую калонну гоняць, каб адзін чыноўнік задаволіў сваё ЧСВ. Які ва ўсіх пасля гэтага настрой? Правільна — паганы. Вось так працуюць нашыя ідэолагі.
І за такую працу трэба даваць прэміі? У нас у горадзе два тэатры, для выхавання моладзі яны робяць непараўнальна больш, чым самы лепшы ідэолаг. Ці атрымлівалі там калі-небудзь прэміі ў памеры 1 000 000 рублёў, ці звычайна толькі паперкі дыпломаў?
Опубликовано 3 месяца назад
#