Опубликовано незарегистрированным пользователем: egle
ой! ледзьве не захварэла, пакуль чытала…
Вам вось гэта нічога не нагадвае? )))
Мы – слаўнага Віцебска гордыя людзі
Жывём у вялікай братэрскай сям’і.
Былі мы, і ёсць, і заўсёды мы будзем
На віцебскай роднай зямлі.
Нехта падумаў, што падабенства да дзяржаўнага гімну — будзе вялікі плюс? )))
… Ну, а гэта няйначай рэп:
Яскравы Віцебск – горад над Дзвіной!
Ты свецішся зоркамі натхнення і жыцця
На скрыжаванні Веры і Дабра.
Ты Беларусь – ты песнь мая!
РЖУНІМАГУ))))) Увесь гэты варыянт №2 — ні складу, ні ладу: ні рыфмаў, ні рытму…
а гэта — мантры! Заклёны…Спааааць!!!! Усім спаць!!!!!
Віцебск - культуры ўзвышэнне!
Віцебск - духоўнасці адраджэнне!
Віцебск, захапляюся табой!
Віцебск, ты любімы горад мой!
Людзі, калі гэта лепшыя варыянты, то яуія ж там горшыя??????????? №5 мог бы існаваць як верш, у прынцыпе. Але гімн мусіць быць у памеры марша, такая была ўмова… А пад гэты — не памаршыруеш… Аднам словам, тэкст Кастуся з папярэдняга камэнтару мне таксама падаецца найлепшым!