Віцебскі гарвыканкам збіраецца ўсталяваць помнікі двум асобам, якія спрычыніліся да гісторыі Віцебска – легендарнай заснавальніцы Віцебска княгіне Вользе і князю Аляксандру Неўскаму. У бліжэйшы час плануецца правядзенне адкрытых творчых конкурсаў на лепшае архітэктурнае і вобразнае рашэнне помнікаў.